Даты дня
1 лютага 1863 году — Кастусь Каліноўскі абвясьціў пра далучэньне Беларусі і Літвы да паўстаньня супраць расейскага царызму, якое пачалося ў Варшаве 22 студзеня 1863 году. Літоўскі правінцыйны камітэт, які рыхтаваў паўстаньне, пераўтварыўся ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.
1 лютага 2018 году памёр Барыс Кіт, навуковец, пэдагог, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–30-х гадоў у Заходняй Беларусі, вязень польскіх і нацысцкіх турмаў, дзеяч паваеннай эміграцыі ў ЗША і Нямеччыне.
Таксама ў гэты дзень
1411 — заключаны Торунскі мір, які паклаў канец Вялікай вайне Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.
1717 — у Варшаве прайшоў «нямы сойм» Рэчы Паспалітай, які абмежаваў паўнамоцтвы караля і пашырыў правы шляхты. Гэтыя рашэньні прымаліся пад ціскам расейскага імпэратара Пятра І.
1919 — пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі. Пры гімназіі быў створаны Беларускі прытулак для дзяцей-сірот. Гімназія фінансавалася рознымі грамадзкімі арганізацыямі, у ліку якіх былі Школьная рада ў Вільні і Таварыства беларускай школы. Тут навучаліся Натальля Арсеньнева, Максім Танк, Міхал Вітушка і іншыя.
У гэты дзень нарадзіліся
1913 — Сяргей Прытыцкі, заходнебеларускі падпольшчык і дзяржаўны дзяяч БССР.
1931 — Барыс Ельцын, першы расейскі прэзыдэнт.
1931 — Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст.
1964 — Марыя Паўліна Сурвіла, прафэсар амэрыканскага Wartburg College (штат Аёва), выканаўчы дырэктар Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе, сябра Рады БНР.
У памяці
1860 — памёр Язэп Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.
1991 — памёр Станіслаў Шушкевіч, літаратар і вязень савецкіх канцлягераў, бацька першага кіраўніка Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча.
2012 — памерла Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі.
2011 — памерла Тацяна Зіненка, паэтка.
2017 — памёр Джон Ўэтан, адзін з найбольш шанаваных і ўсебаковых музыкантаў прагрэсіўнага року.