У панядзелак, 30 студзеня, у клюб «Шахцёр» прыехалі прадстаўнікі сілавых структур, якія мелі пры сабе зброю. Праверка праходзіць з удзелам узброеных сілавікоў, паведамляе спартовы сайт Tribuna.com.
Як паведаміў раней сайт Tribuna.com, 22 студзеня стала вядома, што ў Менску па падазрэньні ў махлярстве затрымалі спартовага дырэктара «Шахцёра» Ўладзімера Нідэргаўса.
Мінулы сэзон каманда завяршыла на першым месцы вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.