На сайце футбольнага клюбу «Шахцёр» са сьпісу кіраўнікоў выдалены спартовы дырэктар Уладзімер Нідэргаўс. Яшчэ раніцай 22 студзеня прозьвішча функцыянэра значылася ў сьпісе, піша «Трыбуна».
Раней стала вядома, што Нідэргаўс быў затрыманы ў Менску па падазрэньні ў махлярстве. Пра гэта паведаміў казахстанскі спартовы журналіст Айдын Кажахмет.