Перад візытам у Харарэ пачаўся беларуска-зымбабвійскі бізнэс-форум. Прыбыцьцё Лукашэнкі чакаецца ў другой палове дня.
Перад гэтым Лукашэнка пяць дзён знаходзіўся ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. За гэты час стала вядома толькі пра адну ягоную афіцыйную сустрэчу.
Прынамсі, ягоная прэс-служба паведаміла толькі пра «кароткія перамовы» адразу пасьля прылёту.