Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі асуджанага журналіста Сацука заявілі, што ў яго пагоршылася здароўе, у СІЗА яму не даюць патрэбных лекаў


Былы рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук
Былы рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук

Зьняволены журналіст скардзіцца, што па-ранейшаму ня мае ў неабходнай колькасьці лекаў, у яго пачаліся праблемы з сэрцам.

Палітзьняволены рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук у лістах на волю наракае, што адміністрацыя СІЗА ў Магілёве, дзе ён чакае вынікаў апэляцыі ў Вярхоўным судзе, адмаўляецца выдаваць яму патрэбныя кардыялягічныя прэпараты, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Сваякі Сяргея атрымалі ад яго два лісты з СІЗА турмы № 4 Магілёва. Ён скардзіцца, што па-ранейшаму ня мае ў неабходнай колькасьці таблетак, як вынік пачынае «сваволіць» сэрца:

«Моцна захварэў, паднялася тэмпэратура і абвастрыўся гаймарыт, — падзяліліся са службай маніторынгу БАЖ яго блізкія. — Піша, што гэтым разам прыхапіла грунтоўна. Але толькі калі адкрыўся рэзкі кашаль, лекар даў антыбіётык і нават дазволіў два дні пасьцельнага рэжыму — само па сабе небывалае паслабленьне.

Па-ранейшаму праблемы з сэрцам, здарыўся прыступ мігальнай арытміі. Лекаў, якія мы высылалі раней, не аддаюць, хоць ён рэгулярна зьвяртаецца. На жаль, хваравіты стан ігнаруюць», — паведамілі сваякі.

Каб рэзка не спыняць прыём таблетак, Сяргей Сацук вымушаны істотна зьмяншаць дозу, каб хапіла на больш працяглы тэрмін. Але гэта не дапамагае. Аднак турэмныя кантралёры і мэдпэрсанал адмаўляюць праблемы і не выдаюць нават тое, чым забясьпечваюць сваякі зьняволенага журналіста.

У магілёўскім турэмным ізалятары, куды ў канцы мінулага года яго перавялі зь менскага СІЗА № 1, Сяргей Сацук правядзе некалькі наступных тыдняў — на 10 лютага заплянаваны разгляд яго апэляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Калі заяву не задаволяць, вязьня этапуюць у адну з калёній узмоцненага рэжыму для адбыцьця прысуджанага яму 8-гадовага тэрміну зьняволеньня.

Сацук на падставе фактаў даказаць уласную невінаватасьць. БАЖ стала вядома, што апошні варыянт скаргі на прысуд ён склаў асабіста — раней журналіст працяглы час спэцыялізаваўся на судовых тэмах, таму ведае нюансы ня горш за юрыстаў.

  • Сяргей Сацук — былы галоўны рэдактар папулярнага партала «Ежедневник», (ej.by), адзін з самых вядомых расьсьледнікаў. Яго затрымалі 8 сьнежня 2021 года, у той жа дзень рашэньнем Міністэрства інфармацыі быў заблякаваны доступ да сайта ej.by. Да суду ўтрымлівалі ў СІЗА № 1 Менску, праваабаронцы прызналі журналіста палітычным вязьнем.
  • 26 кастрычніка 2022 года судзьдзя Мінскага гарадзкога судзу Сьвятлана Бандарэнка пакарала Сяргея Сацука 8 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у эквіваленце 16 тысяч рублёў, абвінаваціўшы паводле трох крымінальных артыкулаў: «Атрыманьне хабару» (арт. 430 КК), «Распальваньне варожасьці» (арт. 130 КК), «Перавышэньне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў» (арт. 426 КК).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG