У Беларусі павялічылі тэрміны дзеяньня некаторых мэдычных даведак. Сярод іх:
- Даведка аб стане здароўя для санаторна-курортнага лячэньня. Тэрмін дзеяньня павялічаны з 6 месяцаў да 1 году.
- Даведка аб стане здароўя, якая вызначае магчымасьць удзелу ў спартова-масавых і спартовых мерапрыемствах (у тым ліку здачы экзамэну па фізычнай культуры) — з 6 месяцаў да 1 году.
- Даведка аб стане здароўя на дзіця для аздараўленчага, спартова-аздараўленчага лягера — з 3 дзён да 5 дзён.
- Даведка аб стане здароўя з прадастаўленьнем інфармацыі аб хваробах, хатнім рэжыме, карантыне, аб адсутнасьці кантакту з інфэкцыйнымі хворымі дзіцяці, якое наведвае школу або садок — з 3 дзён да 5.
- Даведка аб стане здароўя, якая пацьвярджае наяўнасьць (адсутнасьць) захворваньняў, якія зьяўляюцца мэдыцынскай падставай для вызваленьня навучэнцаў ад вывучэньня асобных навучальных прадметаў, будзе выдавацца тэрмінам на 1 год.