Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн: ЗША перададуць Украіне 31 танк Abrams


Танкі M1 Abrams
Танкі M1 Abrams

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты перададуць Украіне 31 танк M1 Abrams.

«Сёньня я абвяшчаю, што ЗША накіруюць ва Ўкраіну 31 танк M1 Abrams, што эквівалентна аднаму ўкраінскаму батальёну. Мы хочам умацаваць здольнасьць Украіны абараняць сваю тэрыторыю. Мы таксама забясьпечваем неабходныя запасныя часткі, патрэбныя для працы гэтых танкаў на полі бою. Усе матэрыяльна-тэхнічныя пытаньні будуць рэалізаваныя ў самыя кароткія тэрміны», — сказаў ён.

Паводле Байдэна, Украіне спатрэбіцца час, каб паставіць танкі Abrams на абарону.

25 студзеня ўрад Нямеччыны пагадзіўся перадаць Украіне баявыя танкі Leopard 2 для двух батальёнаў. У якасьці першага кроку Нямеччына адправіць 14 танкаў са складоў бундэсвэру. Бэрлін таксама перадасьць матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне і боепрыпасы. Акрамя таго, Нямеччына будзе выдаваць адпаведныя дазволы партнэрам, якія жадаюць перадаць ва Ўкраіну танкі гэтай мадэлі са сваіх складоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG