Актора Андрэя Трызубава перавялі на «Валадарку»
52-гадовага актора тэатральна-музычнага калектыву «Гузікі» Андрэя Трызубава затрымалі раніцай 4 студзеня ў Менску.
Пасьля праваабаронцам стала вядома, што яго арыштавалі на 10 дзён і зьмясьцілі ў ЦІП на Акрэсьціна.
24 студзеня актор актор Аляксандар Ждановіч паведаміў у Facebook, што Трызубава перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Лідэра плятформы «Сумленныя людзі» абвінавачваюць у змове дзеля захопу ўлады
Сьледчы камітэт Беларусі завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы і абвінаваціў аднаго з кіраўнікоў плятформы «Сумленныя людзі» Ільлю Шапаткоўскага ў змове з мэтай захопу ўлады. Ільля Шапаткоўскі за кратамі з 4 жніўня 2020 году. Плятформу ўлады абвясьцілі экстрэмісцкай.
Паводле СК, «абвінавачаны адказваў за дэструктыўны інфармацыйны парадак дня, разьмяшчаючы мэдыяматэрыялы, накіраваныя выключна на нанясеньне шкоды рэпутацыі дзяржаўных органаў, праваахоўнага блёка і прадстаўнікоў улады. Мэта – закласьці зерне сацыяльна-палітычнага супрацьстаяньня ў грамадзтве».
Яму інкрымінуюць ч. 1 арт. 357 КК (іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам).