Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Месца, дзе зьбіраюцца беларусы». Вялікае інтэрвію гаспадара карчмы «1863». ВІДЭА


Ільля Ясінскі
Ільля Ясінскі

У Вільні беларусы адкрылі карчму, прысьвечаную паўстанцам Каліноўскага 1863 году. Як самі называюць гаспадары – гэта месца збору паўстанцаў і ўсіх беларусаў у 2023 годзе. Свабода пабывала на адкрыцьці і пагутарыла з гаспадаром Ільлём Ясінскім.

Мянчук Ільля Ясінскі раней працаваў акторам у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Апошнія два гады ён жыве ў Вільні:

«Дзе беларускае месца ў Вільні, для і пра беларусаў? Нам не хапае беларускіх івэнтаў, якія б нас аб’ядноўвалі», — прызнае гаспадар карчмы.

Так і зьявілася ідэя адкрыць месца, якое б падтрымлівала і фармавала беларускую супольнасьць:

«Мы не маглі прайсьці міма гістарычных падзеяў: у 2023 годзе споўнілася роўна 160 год з моманту, калі ў гэтым будынку зьбіраліся беларускія паўстанцы на чале з Каліноўскім», адзначае Ільля.

Усе працаўнікі карчмы — беларусы. У мэню — традыцыйныя беларускія стравы: каша з журавінамі, бульбяныя шарыкі, печаныя яблыкі. З напояў — пярцоўка, журавінная настойка.

«Шчыра веру, што такія месцы разбудзяць ў людзях цікавасьць да гісторыі, традыцый і культуры. Дарэчы, гісторыкі, якія наведвалі нас тут, усхвалявана глядзелі на месца і абяцалі, што абавязкова будуць у нас зь лекцыямі», — кажа Ільля Ясінскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG