Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве прайшоў устаноўчы сход ініцыятывы «Інстытут беларускай кнігі»


 Сузаснавальнік ініцыятывы, філёзаф Павал Баркоўскі
Сузаснавальнік ініцыятывы, філёзаф Павал Баркоўскі

Удзельнікі далей маюць намер зарэгістраваць грамадзкую арганізацыю ў Польшчы.

Паводле адной з ініцыятараў праекту, дзіцячай пісьменьніцы Ліліі Ільюшынай, мэтамі структуры, па аналёгіі з тым, як дзейнічаюць нацыянальныя інстытуты кнігі ў іншых краінах, могуць стаць арганізацыя продажу кніг і бібліятэк як за мяжой, так і ў Беларусі.

«Цыркуляцыя беларускай кнігі як стратэгічны напрамак», — цытуе яе BPN.

Другім кірункам пісьменьніца назвала прэзэнтацыю кніг, аўтараў, перакладчыкаў і іншых людзей, зьвязаных зь беларускай кнігай, на міжнародных мерапрыемствах: форумах, кірмашах, фэстывалях: «Арганізацыя магла б быць кулаком, які прабівае інтарэсы для беларускіх выдаўцоў».

Трэці названы кірунак — дапамога з пытаньнямі аўтарскіх правоў, у прыватнасьці на пераклады.

«Я дакладна ведаю, што ёсьць запыт у канкрэтных выдаўцоў, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі, на дапамогу: у сытуацыі, у якой зараз знаходзіцца краіна, ім вельмі цяжка камунікаваць у пытаньнях набыцьця правоў», — сказала Ільюшына.

Паводле сузаснавальніка ініцыятывы, філёзафа Паўла Баркоўскага, пасьля 2020 году як мінімум шэсьць недзяржаўных выдавецтваў страцілі магчымасьць працаваць у Беларусі ў выніку рэпрэсій з боку ўлад. Частка зь іх, напрыклад выдавецтва «Янушкевіч», аднавіла дзейнасьць за мяжой.

«Інстытут беларускай кнігі» ствараецца пры падтрымцы «Беларускага ПЭНу», Аб’яднанага пераходнага кабінэту і іншых структур як самастойная незалежная арганізацыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG