Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя зьмяніла правілы вакцынацыі ад COVID-19


Міністэрства аховы здароўя зьмяніла правілы правядзеньня вакцынацыі ад каранавірусу COVID-19, у тым ліку бустэрных прышчэпак, вакцынацыі дзяцей і цяжарных жанчын.

Пра гэта паведамляе Zerkalo са спасылкай на сайт Міністэрства аховы здароўя.

Што зьмянілася?

  • Для бустэрнай вакцынацыі можна выкарыстоўваць любыя даступныя вакцыны, дапушчальныя да выкарыстаньня з улікам узросту і супрацьпаказаньняў пацыента (раней выкарыстоўваліся толькі «Спутник V» і «Спутник Лайт»).
  • Раней у інструкцыі было асобна прапісана, што цяжарным жанчынам і жанчынам, якія кормяць, пры бустэрнай вакцынацыі ставяць кітайскую вакцыну «Сінафарм» ці іншы прэпарат, але ня «Спутник V» і «Спутник Лайт». Цяпер гэтае абмежаваньне скасавалі.
  • Што ж да асноўнай (першаснай) вакцынацыі, дык у дачыненьні да дзяцей да 18 гадоў зьнятыя дадатковыя абмежаваньні, акрамя абмежаваньняў саміх прэпаратаў у адпаведнасьці зь іх інструкцыяй (раней прышчаплялі толькі «Сінафармам»).
  • Дазволена рабіць прышчэпку ад каранавірусу ў адзін дзень зь іншымі прышчэпкамі па календары вакцынацыі і эпідпаказаньнях, выконваць двухтыднёвы інтэрвал больш ня трэба (толькі калі гэта не прапісана ў інструкцыі да прэпарату). Нельга сумяшчаць прышчэпку ад ковіду толькі з «жывымі» вакцынамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG