Афіцыйных камэнтароў расейскіх ці маскоўскіх уладаў на гэты конт пакуль няма.
Некаторыя карыстальнікі сацсетак і аўтары тэлеграм-каналаў выказваюць думку, што «Панцыр» паставілі для абароны ад магчымага нападу бесьпілётнікаў з боку Ўкраіны.
Акрамя таго, у сацсетках распаўсюджваецца фатаздымак зь меркавана «Панцырам-С1» на даху Мінабароны Расеі на Фрунзэнскай набярэжнай у Маскве. Яго сапраўднасьць таксама не пацьверджаная.