Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржкантроль паведаміў, што за завышэньне цэнаў у Беларусі пакаралі 812 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Камітэце дзяржкантролю расказалі аб выніках праверак беларускіх крамаў і гандлёвых сетак на парушэньні цэнавага заканадаўства.

У 2022 годзе КДК выявіў завышэньне цэн у кожным пятым з больш як 3 тысяч правераных гандлёвых аб’ектаў. Пра гэта паведамілі на дзяржаўным тэлеканале СТВ.

Паводле дзяржаўнага інспэктара сэктару кантролю за цэнамі на спажывецкія тавары КДК Вольгі Праваторавай, у крамах таксама выяўлялі парушэньні санітарных нормаў і правілаў, правілаў гандлю і іншыя парушэньні заканадаўства.

«Да адміністрацыйнай дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнуты 812 чалавек. Акрамя таго, за грубыя парушэньні заканадаўства прыпынялася дзейнасьць 35 гандлёвых аб’ектаў», — расказала яна.

За завышэньне цэнаў у Беларусі прыцягваюць ня толькі да адміністрацыйнай, але і да крымінальнай адказнасьці. Аднак статыстыкай такіх прысудаў па краіне прадстаўніца Дзяржкантролю не падзялілася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG