Паводле кіраўніка памежнай службы Ўкраіны Сяргея Дэйнэка, 2-я мотастралковая дывізія «выходзіць на тэрыторыю Расеі ў Варонежскую і Белгарадскую вобласьці, а ёй на замену прыходзіць 6-я мотастралковая дывізія. На сёньняшні дзень у Беларусі знаходзіцца каля 11 тысяч расейскіх вайскоўцаў», піша @pozirkonline.
«Аднак гэтая лічба штодня мяняецца з-за таго, што зараз адбываецца ратацыя падраздзяленьняў Расеі», — заявіў Сяргей Дэйнэка падчас тэлемарафону.
Дэйнэка падкрэсьліў, што працы па інжынэрным уладкаваньні мяжы Ўкраіны зь Беларусьсю не спыняюцца:
«Яны працягваюцца і цяпер, таму што наша галоўная задача быць здольнымі дзейнічаць у адказ на магчымыя пагрозы. Не трэба недаацэньваць ворага», — заявіў ён.