Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартавалі двухтыднёвыя беларуска-расейскія лётныя вучэньні


На аэрадроме ў Баранавічах
На аэрадроме ў Баранавічах

Вучэньні пройдуць на ўсіх аэрадромах і палігонах СПА Беларусі. На іх адпрацуюць дастаўку грузаў і эвакуацыю параненых.

Міністэрства абароны Беларусі апублікавала некаторыя задачы сумесных вучэньняў з расейцамі. Расейскія самалёты прыбываюць у Беларусь на сумесныя вучэньні дзьвюх краін. Яны пройдуць з 16 студзеня да 1 лютага.

З паведамленьня стала вядома, што войскі дзьвюх краін падчас вучэньняў адпрацуюць:

  • вядзеньне паветранай выведкі;
  • сумеснае патруляваньне паветранай прасторы ўздоўж мяжы;
  • авіяцыйную падтрымку войскаў;
  • высадку тактычнага паветранага дэсанту;
  • дастаўку грузаў і эвакуацыю параненых.

Вучэньні будуць праходзіць на ўсіх аэрадромах і палігонах СПА Беларусі.

У Беларусь прыляцелі 8 расейскіх зьнішчальнікаў і 4 грузавыя самалёты. Яны селі на вайсковым аэрадроме ў Баранавічах, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG