Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 17 студзеня: Палітвязьня асудзілі на 3,5 года калёніі за абразу Лукашэнкі і генпракурора


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Перасьлед беларусаў у палітычна матываваных справах працягваецца.

У Гомельскім абласным судзе асудзілі Аляксандра Пугача паводле ч. 1 арт. 130 (Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці), ч. 1 арт. 366 (Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні службовай асобы), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу.

Судзьдзя Руслан Царук прызначыў мужчыну 3,5 года ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і кампэнсацыю маральнай шкоды памерам 10 000 рублёў і 100 базавых велічыняў.

Згодна з вэрсіяй сьледзтва, Аляксандар нібыта «ў Telegram абражаў кіраўніка дзяржавы, а таксама прадстаўнікоў улады, у тым ліку генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, у сувязі з выкананьнем імі службовых абавязкаў», піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Менчука асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у двух маршах. Падстава для затрыманьня — фота ГУБАЗіКа

23 сьнежня ў судзе Ленінскага раёну Менску за ўдзел у двух маршах 2020 году на 2,5 года «хатняй хіміі» асудзілі 35-гадовага Паўла Раменчыка. Праваабаронцы з спасылкай на матэрыялы справы паведамляюць, што падставай для затрыманьня мужчыны 25 кастрычніка 2022 году стаў ягоны фатаздымак, прадастаўлены супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Падчас ператрусу ў мужчыны знайшлі байку, у якой ён быў на маршы, а ў тэлефоне — больш фота, якія і сталі доказамі яго віны паводле ч. 1 арт. 342 КК («актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). На тэлефоне Паўла знайшлі таксама яго фота на двух маршах на праезнай частцы з нацыянальным сьцягам Беларусі і фота сілавікоў.

У выніку мужчыну затрымалі і зьмясьцілі пад варту.

Павал на судзе цалкам прызнаў віну. На працэсе ён расказаў, што ведаў, што на тэрыторыі Менску адбываюцца акцыі пратэсту. Ад іншых удзельнікаў ён атрымаў бясплатна бел-чырвона-белы сьцяг, які ў далейшым «выкарыстоўваў як атрыбутыку на пратэставых мерапрыемствах».

Да суду абвінавачаны часткова кампэнсаваў прычыненую шкоду, а таксама ўнёс суму грашовых сродкаў на дабрачынны рахунак.

Інфармацыя пра рух гэтых двух маршаў у матэрыялах крымінальнай справы пацьвярджаецца матэрыяламі з dw.cоm і Nexta. Прысуд вынесла Анастасія Ачалава. Паўла вызвалілі ў залі суду пасьля двух месяцаў пад вартай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG