Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе над лідэрамі «Вясны» Лабковічу зноў выклікалі «хуткую»


Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзімер Лабковіч у судзе. Менск, 5 студзеня 2023
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзімер Лабковіч у судзе. Менск, 5 студзеня 2023

Палітзьняволены праваабаронца Ўладзімер Лабковіч хварэе за кратамі, яму ўжо другі раз за працэс выклікаюць мэдыкаў.

16 студзеня працягнуўся судовы працэс у «справе Вясны», фігурантамі якой зьяўляюцца старшыня «Вясны» і нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі, яго намесьнік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч. Таксама завочна судзяць Зьмітра Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь.

Перад пачаткам сёмага пасяджэньня Ўладзю Лабковічу выклікалі хуткую дапамогу, піша «Вясна». Шэсьць дзён таму ў сувязі з дрэнным самаадчуваньнем праваабаронцу таксама выклікалі мэдыкаў у залю.

Вядома, што Лабковіч хварэе, у яго высокая тэмпэратура. Але, як і папярэдні раз, мэдыкі сказалі, што прычын для шпіталізацыі няма і ён у стане прысутнічаць на судовым пасяджэньні.

Суд пачаў вывучаць пісьмовыя матэрыялы справы — 283 тамы па 300 старонак. Пры гэтым яшчэ на першым судовым пасяджэньні Алесь Бяляцкі заявіў, што не пасьпеў за месяц азнаёміцца з усімі матэрыяламі справы, а гэта больш за 70 тамоў.

Праваабаронца прасіў даць яму час на азнаямленьне зь імі, але судзьдзя Марына Запасьнік заявіла, што ён меў дастаткова часу на гэта і цяпер няма падставы для даваньня яму дадатковага часу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG