Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбыў кіраўнік сухапутных войскаў Расеі, праверыў сваіх вайскоўцаў на палігонах


Расейская тэхніка на Обуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі, 6 студзеня 2023
Расейская тэхніка на Обуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі, 6 студзеня 2023

У Беларусі цяпер знаходзіцца больш за 10 тысяч расейскіх салдат з тэхнікай, яны праходзяць падрыхтоўку на палігонах Беларусі.

У Беларусь прыбыла камісія Міністэрства абароны Расеі на чале з галоўнакамандуючым сухапутнымі войскамі РФ Алегам Салюковым.

12 студзеня камісія на чале з Алегам Салюковым праінспэктавала воінскія часьці і падразьдзяленьні расейскай часткі рэгіянальнай групоўкі войскаў, якія знаходзяцца на палігонах беларускіх узброеных сіл, паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

«Праінспэктаваныя воінскія часьці і падразьдзяленьні расейскага кампанэнту рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл), якія знаходзяцца на палігонах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У ходзе работы правераная якасьць заняткаў па баявым зладжваньні і дадзеная ацэнка іх гатоўнасьці выканаць задачы па прызначэньні ў інтарэсах забесьпячэньня ваеннай бясьпекі Саюзнай дзяржавы», — паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.

У Беларусі цяпер знаходзяцца больш за 10 тысяч расейскіх салдат з тэхнікай, яны праходзяць падрыхтоўку на палігонах Беларусі. Пасьля Новага году прыбываюць усе новыя эшалёны з расейскімі салдатамі і тэхнікай.

З 16 студзеня, як чакаецца, пачнуцца вучэньні ВПС Беларусі і Расеі на ўсіх беларускіх аэрадромах і палігонах.

У Кіеве не выключаюць новага нападу расейскіх войскаў на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі, як гэта было 24 лютага 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG