Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-міністру лясной гаспадаркі Віталю Дрожжу прысудзілі 7,5 года калёніі


Былы міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа
Былы міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа

Вырак за хабар абвясьцілі 12 студзеня, але 1 год скасавалі па амністыі. Дрожжа прызнаў віну ў атрыманьні 30 тысяч даляраў хабару.

Суд вынес вырак Віталю Дрожжу: 7,5 года пазбаўленьня волі, але з улікам амністыі ён будзе адбываць у папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму 6,5 года, паведаміла БЕЛТА.

Дрожжу абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 430 (атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры) у тым, што ён не пазьней за 30 чэрвеня 2020 года дамовіўся з заснавальнікам і дырэктарам кампаніі зь Нямеччыны аб атрыманьні грошай за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю. Размова ідзе аб набыцьці ў інвэстара сушыльных комплексаў, поўнай і своечасовай аплаце за іх. Суму хабарадаўца вызначыў самастойна, а Дрожжа пагадзіўся.

Грошы перадавалі празь яго сястру, тры разы па 10 тысяч даляраў. У красавіку 2022 года грошы канфіскавалі дома ў сястры.

Дрожжа ў поўным абʼёме прызнаў віну ў атрыманьні хабару ў памеры 30 тысяч даляраў.

Віталя Дрожжу затрымалі 16 красавіка 2022-га, у траўні 2022 году стала вядома, што ён вызвалены ад пасады «ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе».

Суд у ягонай справе пачаўся 8 сьнежня 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG