Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Японія дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва ў сфэры бясьпекі


Дзяржсакратар Энтані Блінкен і міністар абароны ЗША Лойд Остын праводзяць сумесную прэс-канфэрэнцыю зь міністрам замежных спраў Японіі Ёсімасам Хаясі і міністрам абароны Ясуказу Хамадам у Дзярждэпартамэнце ў Вашынгтоне. 11 студзеня 2023
Дзяржсакратар Энтані Блінкен і міністар абароны ЗША Лойд Остын праводзяць сумесную прэс-канфэрэнцыю зь міністрам замежных спраў Японіі Ёсімасам Хаясі і міністрам абароны Ясуказу Хамадам у Дзярждэпартамэнце ў Вашынгтоне. 11 студзеня 2023

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прывітаў маштабнае нарошчваньне японскай ваеннай моцы.

ЗША і Японія 11 студзеня абвясьцілі аб актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі перад абліччам агульных асьцярог з боку Кітая.

«Мы згодныя з тым, што КНР — гэта найбольшая агульная стратэгічная праблема, зь якой сутыкнуліся мы, нашы саюзьнікі і партнэры», — заявіў дзяржсакратар Энтані Блінкен пасьля таго, як ён і міністар абароны Лойд Остын сустрэліся з сваімі японскімі калегамі ў Вашынгтоне.

На той жа прэс-канфэрэнцыі Остын аб’явіў аб плянах разгарнуць у Японіі дадатковы полк марской пяхоты.

Блінкен таксама паведаміў, што два бакі дамовіліся пашырыць дзеяньне сваёй дамовы аб агульнай касьмічнай абароне.

Остын зноў сустрэнецца зь міністрам абароны Японіі Ясуказу Хамадай 12 студзеня у Пэнтагоне; пасьля гэтага ў пятніцу адбудзецца сустрэча прэзыдэнта Джо Байдэна і прэмʼер-міністра Японіі Фуміё Кісіды.

Пагадненьне адбылося пасьля амаль года перамоў і было заключана пасьля таго, як Японія ў мінулым месяцы абʼявіла аб найбуйнейшым нарошчваньні ваеннай моцы з часоў Другой сусьветнай вайны.

Пяцігадовы плян падвоіць выдаткі на абарону да 2% ад валавога ўнутранага прадукту. Японія закупіць ракеты, якія могуць паражаць марскія і наземныя цэлі на адлегласьці 1000 км.

Амэрыканскія супрацькарабельныя ракеты прыбудуць у Японію ў выглядзе ўзбраеньня для палка марской пяхоты колькасьцю 2000 чалавек, які засяродзіцца на пытаньнях выведкі, маніторынгу і забесьпячэньня камунікацый, паведамілі агенцтву Reuters прадстаўнікі адміністрацыі ЗША. Чакаецца, што гэта перадысьлякацыя завершыцца да 2025 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG