Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпявачку Мэрыем Герасіменку, якую затрымалі пасьля выкананьня песьні «Океану Ельзи» ў Менску, пачнуць судзіць 19 студзеня


Мэрыем Герасіменка
Мэрыем Герасіменка

Палітзьняволеную абвінавачваюць паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Разгляд справы сьпявачкі Мэрыем Герасіменкі распачнецца 19 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску, піша «Вясна».

Працэс узначаліць судзьдзя Вікторыя Шабуня.

Палітзьняволеную абвінавачваюць паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

  • Мэрыем Герасіменку затрымалі ў бары «Банки-бутылки» на пачатку жніўня 2022 году пасьля выкананьня твораў украінскага гурту «Океан Ельзи» на Зыбіцкай — факт, што сьпявачка выконвала песьні на ўкраінскай мове, абурыў прапагандыстаў. Пазьней Мэрыем прызначылі 30 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасьля адбыцьця тэрміну на волю яна ня выйшла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG