З 1 студзеня 2023 году грамадзяне Беларусі, якія атрымалі дазвол на часовае пражываньне ў адпаведнасьці з артыкулам 186 закону ад 13 сьнежня 2013 году аб іншаземцах, могуць атрымаць польскі праязны дакумэнт для замежніка, піша Цэнтар беларускай салідарнасьці.
Падаць заяву на выдачу польскага праязнога дакумэнту для іншаземца неабходна ваяводу па месцы жыхарства заяўніка.
Запампаваць блянк заявы можна па спасылцы https://mos.cudzoziemcy.gov.pl/wniosek.
З улікам вялікай колькасьці паведамленьняў, як папярэджвае ЦБС, звароты, не зьвязаныя з пагрозай здароўю і бясьпецы, могуць апрацоўвацца ад 3 да 7 працоўных дзён.