Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі супрацоўніка IT-кампаніі Innowise Group. Сілавікі сьцьвярджаюць, што на яго данесьлі калегі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У якасьці доказу ў відэазапісе прадэманстравалі працоўнае ліставаньне супрацоўнікаў кампаніі.

У Менску затрымалі супрацоўніка менскага офісу Innowise Group Максіма Статкевіча. Гэта стала вядома зь відэазапісу, разьмешчанага ў тэлеграм-канале, які зьвязваюць зь беларускімі сілавікамі. Аўтары каналу сьцьвярджаюць, што на Максіма Статкевіча данесьлі калегі. У якасьці доказу ў відэазапісе прадэманстравалі працоўнае ліставаньне супрацоўнікаў кампаніі.

У Innowise Group пацьвердзілі затрыманьне іхнага супрацоўніка, паведаміла выданьне dev.by.

«Падрабязнасьцяў аб сытуацыі, што склалася, у нас практычна няма. Ні пра абставіны затрыманьня (гэта адбылося ў непрацоўны час), ні пра статус Максіма. У офісах вобшукаў не было», — адзначылі ў прэс-службе кампаніі.

Калегі затрыманага лічаць малаімаверным данос на Максіма. Яны не выключаюць, што сілавікі атрымалі доступ да ўнутранага ліставаньня кампаніі ўжо пасьля ягонога затрыманьня. У ім абмяркоўвалася тэма позваў у камісарыяты для зьверкі зьвестак.

Іншы супрацоўнік кампаніі паведаміў, што некалькі тыдняў таму затрымалі яшчэ аднаго супрацоўніка Innowise, напэўна, нават разам з маці.

Innowise Group займаецца распрацоўкай праграмнага забесьпіячэньня з 2007 году. Як адзначаецца на афіцыйным сайце кампаніі, яна мае офісы ў Польшчы, Нямеччыне, Літве, Беларусі, Украіне і Грузіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG