За атрыманьне нацыянальнай польскай візы беларусы мусяць заплаціць 35 эўра — столькі з пачатку году складае консульскі збор за прыём і разгляд заявы.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства замежных спраў Польшчы.
На гэты момант вядома, што рашэньне аб спагнаньні консульскага збору будзе дзейнічаць да 31 сьнежня 2023 году.
Вызваленыя ад выплаты консульскага збору будуць наступныя катэгорыі грамадзян Беларусі, якія заявілі аб атрыманьні польскай нацыянальнай візы тыпу D:
- Асобы, якія прэтэндуюць на гуманітарную візу;
- Непаўналетнія 12–18 гадоў;
- Асобы, якія не дасягнулі 25 гадоў, наведваюць сэмінары, канфэрэнцыі, спартыўныя, культурныя або адукацыйныя мерапрыемствы, арганізаваныя некамэрцыйнымі арганізацыямі;
- Асобы, якія прэтэндуюць на візу на падставе «карты паляка».
Беларусаў вызвалілі ад выплаты консульскага збору за нацыянальныя візы ў канцы сьнежня 2015 году.