Гальдэнванг пракамэнтаваў нядаўняе паведамленьне пра арышт супрацоўніка Фэдэральнай службы выведкі і контравыведкі Нямеччыны па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі. Затрыманага падазраюць у перадачы расейскаму боку сакрэтнай інфармацыі. Паводле кіраўніка ведамства, гэты выпадак паказвае, наколькі рэальная небясьпека з боку Масквы.
Гальдэнванг выказаў меркаваньне, што Расея таксама спрабуе кампэнсаваць высылку 40 супрацоўнікаў расейскай дыпляматычнай місіі праз сытуацыю з Украінай. Чыноўнік дапускае, што Масква паспрабуе кампэнсаваць страты.
«Мы прыкладаем вялікія намаганьні, каб не дапусьціць прыезду ў Нямеччыну новых асоб, якія могуць мець дачыненьне да расейскіх службаў», — падкрэсьліў Гальдэнванг, удакладніўшы, што Нямеччына ўзмацніла жорсткасьць выдачы візаў расіянам.