Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першы дзень 2023 году на ўсіх мэтэастанцыях Беларусі абнавіліся тэмпэратурныя рэкорды: да 16,4 градуса


Менск. Ілюстрацыйнае фота
Менск. Ілюстрацыйнае фота

Абсалютны рэкорд студзеня перавышаны на 4,5 градуса.

Тэмпэратурныя рэкорды першага студзеньскага дня абноўлены на ўсіх мэтэастанцыях краіны, абсалютны рэкорд студзеня перавышаны на 4,5 градуса, сьведчыць праведзены BPN параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных даных Белгідрамета.

  • Абсалютны рэкорд студзеня склаў 16,4 градуса цяпла ў Высокім супраць 11,9 градуса там жа 22 студзеня 1993 году.
  • Рэкорды студзеня пабітыя на 24 з 48 мэтэастанцыях (у тым ліку ў Берасьці і Горадні), паўтораны — на двух.
  • Абсалютныя максымумы для 1 студзеня абнаўляюцца трэці год запар. У першы дзень 2021 года паветра прагрэлася да 7,2 градуса (у Брагіне), 2022 года — да 7,6 градуса (у Берасьці).
  • Розьніца паміж новымі і папярэднімі лякальнымі максымумамі для 1 студзеня склала ад 1,3 градуса ў Горках (5,8 супраць 4,5) да 8,9 градуса ў Высокім (16,4 супраць 7,5).
  • Самы стары рэкорд пабіты ў Горках — ён пратрымаўся 97 гадоў.
  • Новы максымум у Менску для 1 студзеня — 9,8 градуса (было 5,9 у 1984 годзе), Берасьці — 15,9 (7,6 у 2022-м), Віцебску — 8,7 (4,4 у 2007- м), Гомлі — 9,5 (6,5 у 2021-м), Горадні — 15,2 (6,7 у 2018-м), Магілёве — 8,3 (5,3 у 1984-м).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG