Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі шукаюць 6 дэзэртыраў, якія ўцяклі з ПВК «Вагнэр», сярод іх грамадзянін Беларусі


Адкрыцьцё цэнтру ЧВК "Вагнэр" ў Санкт-Пецярбургу 4 лістапада 2022 году.
Адкрыцьцё цэнтру ЧВК "Вагнэр" ў Санкт-Пецярбургу 4 лістапада 2022 году.

Узброеныя найміты – а гэта былыя вязьні, якія падпісалі кантракт з ПВК «Вагнэр» – зьбеглі з навучальнага цэнтру ў Краснадонскім раёне Луганскай вобласьці, дзе «вагнэраўцы» праходзяць падрыхтоўку перш, чым адправіцца ў зону баявых дзеяньняў.

Сярод уцекачоў трое грамадзян Узбэкістану і па адным з Расеі, Беларусі і Кыргызстану. Паводле дадзеных «Царьграда», праўдападобна, усе яны асуджаныя паводле артыкулу 228 КК Расеі – захоўваньне наркотыкаў.

Мяркуецца, што былыя вязьні могуць знаходзіцца на тэрыторыі Растоўскай вобласьці. Заснавальнік ПВК Прыгожын паведаміў, што «ў яго ёсьць уся неабходная інфармацыя».

6 сьнежня пад Навашахцінскам уцёк найміт ЧВК «Вагнэр», параніў паліцыянта і потым суткі хаваўся. Яго затрымалі і завялі справу, ён у СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG