«На сёньняшні момант інтэрнэт-рэсурс не адкрываецца ні зь Беларусі, ні з-за мяжы. Блякіроўка настолькі глыбокая, што мы ня маем доступу нават да адмінкі сайту, каб выправіць тыя недахопы, на якія зьвярнула нашу ўвагу Міністэрства інфармацыі, — паведамляе тэлеграм-канал „Народнай волі“. — На сёньняшні момант у нас застаўся тэлеграм-канал https://t.me/nvonlineby/ і электронная вэрсія газэты. PDF-файл мы два разы на тыдзень адпраўляем кожнаму нашаму падпісчыку на электронную пошту».
Газэта заклікае сваіх прыхільнікаў падпісвацца на сваю электронную вэрсію і тэлеграм-канал, абяцаючы рабіць усё магчымае, каб як найхутчэй «аднавіць нармальную працу нашага сайту і, канечне, вярнуцца да друкаванай вэрсіі».