Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Зянковіча прызналі палітвязьнямі


Суд у «справе Аўтуховіча»
Суд у «справе Аўтуховіча»

Сёньня праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі 9 чалавек.

«Вясна» паведамляе, што лік палітзьняволеных у Беларусі папоўнілі Андрэй Будай, Аляксандар Мураўёў, Аляксандар Сідарэнка, Мікалай Бібліс, Юры Зянковіч, Мікалай Аўтуховіч, Павел Сава, Віктар Сьнягур, Ірына Гарачкіна.

Мікалай Аўтуховіч, Павел Сава, Віктар Сьнягур, Ірына Гарачкіна — фігуранты гэтак званай «справы Аўтуховіча», асуджаныя на 25, 20, 19 і 6 гадоў калёніі адпаведна.

Юрыя Зянковіча асудзілі на 11 гадоў калёніі ў справе «аб змове».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG