Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Тацяны Сапач


Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году
Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году

Падзеі 27 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

27 сьнежня 1836 году нарадзіўся Валер Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў. Напярэдадні паўстаньня Ўрублеўскі актыўна ўдзельнічаў у стварэньні нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі на Гарадзеншчыне, вёў прапаганду сярод навучэнцаў школы.

Таксама ў гэты дзень

У 1831 годзе Чарльз Дарвін узышоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў пяцігадовае падарожжа

У 1918 годзе Рада БНР пераехала зь Вільні ў Горадню

У 1918 годзе адбылася нарада работнікаў Белнацкаму, ЦБ беларускіх сэкцыяў і прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкаму РКП(б). На ёй былі вырашаныя пытаньні ўтварэньня ўраду Савецкай Беларусі ў складзе 16 чалавек.

У 1932 году ў СССР уводзіцца пашпартная сыстэма і абавязковая прапіска па месцы жыхарства. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году пашпарты ў Савецкім Саюзе былі адмененыя як адна з праяваў царскай адсталасьці і дэспатызму.

У 1934 годзе Пэрсія зьмяніла назву на Іран.

У 1979 годзе пачалося савецкае ўварваньне ў Аўганістан.

У гэты дзень нарадзіліся:

1459 — Ян I Ольбрахт, кароль польскі з 1492

1571 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і оптык

1595 — Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман.

1822 — Люі Пастэр, францускі хімік і бактэрыёляг, заснавальнік сучаснай мікрабіялёгіі ды імуналёгіі. Менавіта Пастэр прыдумаў тое, што цяпер называюць пастэрызацыяй.

1888 — Яфім Бялевіч, дзяяч беларускага нацыянальнага руху

1906 — Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменьніца.

1919 — Галіна Макарава, беларуская акторка.

1923 — Анатоль Вялюгін, беларускі паэт.

Падчас IV зьезду беларускіх пісьменьнікаў. Зьлева направа: П. Кабзарэўскі, Р. Бярозкін, Н. Кісьлік, Р. Барадулін, А. Вялюгін, У. Дубоўка, Ю. Багушэвіч.
Падчас IV зьезду беларускіх пісьменьнікаў. Зьлева направа: П. Кабзарэўскі, Р. Бярозкін, Н. Кісьлік, Р. Барадулін, А. Вялюгін, У. Дубоўка, Ю. Багушэвіч.

У гэты дзень памерлі:

1746 — беларускі кампазытар нямецкага паходжаньня Ян Голанд, які пісаў опэры ў Нясьвіжы пад апекаю Радзівілаў, а пасьля працаваў выкладчыкам у Віленскім унівэрсытэце.

1925 — беларускі паўстанец Зыгмунд Мінейка, які падчас паўстаньня Каліноўскага быў вайсковым кіраўніком у Ашмянскім павеце, а пасьля ўдзельнічаў у вайне Грэцыі з Турцыяй за востраў Крыт і стаў ганаровым грамадзянінам Грэцыі.

1964 — Мікалай Чуркін, беларускі кампазытар і фальклярыст

1998 — Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік

2010 — у аўтакатастрофе загінула паэтка і журналістка Тацяна Сапач.

Тацяна Сапач
Тацяна Сапач

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG