Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскай Казані мабілізаваныя выйшлі на пратэст


Дзясяткі мабілізаваных у Казані выйшлі на пратэст з прычыны дрэнных умоваў на вучэбна-трэніровачным палігоне. Некалькі відэа з кадрамі бунту апублікавалі выданьне «Сота» і тэлеграм-канал ASTRA.

Як паведамляе «Сота», мабілізаваныя незадаволеныя іржавымі аўтаматамі, недахопам вады, ежы і дроваў для ацяпленьня. На відэа чуваць, як адзін з удзельнікаў пратэсту патрабуе паставіць пральныя машыны, каб мабілізаваныя маглі штодня мыцца — і тады яны «кожны дзень з раніцы да вечара ў гразі будуць з задавальненьнем».

Да ўдзельнікаў пратэсту выйшаў палкоўнік, як яго называюць на відэа. Пратэстоўцы папрасілі яго «растлумачыць пацанам» — палкоўнік быў змушаны сысьці пад сьвіст і скандаваньне абразаў.

Увага! У відэа ўтрымліваецца нецэнзурная лексыка:

  • Гэта ня першы раз, калі мабілізаваныя на вайну ва Ўкраіне скардзяцца на праблемы з забесьпячэньнем. Толькі за апошні месяц у сетцы зьявіліся дзясяткі падобных відэа. Напрыклад, мабілізаваныя ў Белгародзкай вобласьці таксама скардзіліся на недахоп дроваў.
  • Пасьля аб’яўленьня мабілізацыі 21 верасьня з розных рэгіёнаў стала прыходзіць інфармацыя, што мабілізаваныя вымушаны самі зьбіраць сябе на вайну. Ім не хапае экіпіроўкі, іх просяць самастойна купіць ахоўныя сродкі і аптэчкі. У некаторых выпадках для гэтага іх сваякі бяруць крэдыты і мікрапазыкі.
  • Экспэрты ня раз адзначалі, што нават да 300 тысяч навабранцаў матэрыяльна-тэхнічная база расейскіх узброеных сіл аказалася гатова дрэнна. Гэта пацьвярджаюць і тыя, хто ўжо пабыў на вайне ва Ўкраіне.
  • Улады запэўніваюць, што мабілізацыя ў Расеі скончылася. 28 кастрычніка міністар абароны Сяргей Шайгу паведаміў прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну аб выкананьні пляну па мабілізацыі — на вайну былі прызваныя 300 тысяч чалавек. Аднак афіцыйнага ўказу аб завяршэньні мабілізацыі няма. Паводле прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, юрысты лічаць, што «такі дакумэнт не патрэбны».
  • 4 лістапада Пуцін заявіў, што на вайну ва Ўкраіне мабілізаваныя 318 тысяч расейцаў, 49 тысяч зь іх ужо знаходзяцца ў зоне баявых дзеяньняў, астатнія пакуль праходзяць падрыхтоўку. Раней міністар абароны Сяргей Шайгу паведамляў, што на фронт зьехалі 87 тысяч мабілізаваных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG