Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: перастаў існаваць СССР


Падпісаньне Алма-Ацінскіх пагадненьняў
Падпісаньне Алма-Ацінскіх пагадненьняў

Падзеі 21 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

21 сьнежня 1991 году кіраўнікі 11 былых савецкіх рэспублік у Алма-Аце прынялі Дэклярацыю аб утварэньні Садружнасьці незалежных дзяржаваў і канстатавалі спыненьне існаваньня СССР. Такім чынам падпісаныя раней Белавескія пагадненьні былі пацьверджаныя фактычна. Да Беларусі, Расеі ды Ўкраіны далучыліся іншыя былыя савецкія рэспублікі – з выняткам Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Таксама ў гэты дзень

1846 — шатляндзкі хірург Робэрт Лістан правёў першую ў Эўропе апэрацыю з анэстэзіяй.

1898 — П’ер і Мар’я Кюры адкрылі радыюм.

1913 — у нью-ёрскай газэце надрукавалі першую ў гісторыі крыжаванку.

1918 — са згоды Рады дзяржаўнай абароны Літвы быў утвораны 1-шы Гарадзенскі беларускі полк.

1958 — Шарля дэ Голя абралі прэзыдэнтам Францускай Рэспублікі.

2007 — да Шэнгенскага пагадненьня далучыліся 9 краінаў Эўразьвязу — Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славаччына, Славенія, Вугоршчына і Мальта.

У гэты дзень нарадзіліся

1796 — Тамаш Зан, паэт, удзельнік вызвольнага руху, сябра Таварыства філяматаў.

1879 — Іосіф Сталін, савецкі дыктатар.

1890 — Мікалай Аладаў, кампазытар, пэдагог, адзін з арганізатараў і першых выкладнікаў Беларускай кансэрваторыі і Беларускага музычнага тэхнікуму.

1934 — Іван Чыгрынаў, беларускі празаік, драматург, перакладнік, публіцыст. У 1994-м Чыгрынаў атрымаў званьне народнага пісьменьніка Беларусі.

1967 — Міхэіл Саакашвілі, прэзыдэнт Грузіі з 2004 па 2013 год.

У памяці

1375 — памёр Джавані Бакача, італьянскі пісьменьнік, аўтар «Дэкамэрону».

1940 — памёр Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.

1981 — памёр Міхал Забэйда-Суміцкі, беларускі опэрны сьпявак, саліст La Scala, пэдагог.

Магіла Міхася Забэйды-Суміцкага ў Празе
Магіла Міхася Забэйды-Суміцкага ў Празе

1989 — памёр Сэм’юэл Бэкет, ірляндзкі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў тэатру абсурду, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1969 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG