Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская прыбыла зь візытам у Фінляндыю


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

13 і 14 сьнежня Ціханоўская наведае Хэльсынкі на запрашэньне міністра замежных справаў Фінляндыі Пэкі Хаавіста.

Падчас візыту Сьвятлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзыдэнтам, прэм’ер-міністрам, сьпікерам парлямэнту, а таксама з чальцамі дэлегацыяў камітэту замежных справаў парлямэнту Фінляндыі ў Радзе Эўропы і Паўночнай радзе, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.

Першая сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай у рамках візыту — з прэм'еркай Фінляндыі Саннай Марын.

У рамках візыту заплянаваныя таксама іншыя сустрэчы і дыскусіі, арганізаваныя Фінскім інстытутам міжнародных адносін.

Ціханоўская і кіраўніцтва Фінляндыі падчас візыту абмяркуюць:
дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасьці, незалежным СМІ, праваабаронцам; ролю Беларусі ў вайне і спосабы перадухіленьня ўступленьня беларускіх войскаў у вайну; міжнародныя мэханізмы і стратэгію вызваленьня палітычных зьняволеных.

Фінляндыя падтрымлівае пабудову дэмакратычнай Беларусі — яна фінансуе працу міжнароднай плятформы падсправаздачнасьці, якая зьбірае і захоўвае доказы парушэньняў правоў чалавека, зьдзейсьненых рэжымам Лукашэнкі, а таксама падтрымлівае беларускі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, які працуе ў выгнаньні ў Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG