Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ініцыявалі спэцыяльнае вядзеньне супраць сапраўдных здраднікаў». Кіраўнік СК назваў прозьвішчы новых «завочных» абвінавачаных


Дзьмітры Гара
Дзьмітры Гара

Кіраўнік СК Дзьмітры Гара назваў пры гэтым прозьвішчы Станіслава Лупаносава і Сьцяпана Пуцілы.

Старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Дзьмітры Гара паведаміў прозьвішчы новых абвінавачаных, супраць якіх будзе адкрыта завочнае спэцыяльнае вядзеньне справы.

«Ініцыявана спэцыяльнае вядзеньне ў дачыненьні да сапраўдных здраднікаў, людзей, якія нанесьлі вялізную шкоду нашай краіне», — паведаміў Гара.

Як паведамляе «Sputnik Беларусь», кіраўнік ведамства сказаў, што пад такімі характарыстыкамі ён мае на ўвазе Сьцяпана Пуцілу, ByPol і людзей, якія далучыліся да гэтай арганізацыі.

«У тым ліку і здраднік Лупаносаў, які праходзіў службу ў праваахоўных органах. І ў канчатковым выніку ўчыніў здраду дзяржаве, здрадзіў і дзяржаве, і народу», — сказаў Гара.

Хто такія Лупаносаў і Пуціла

Станіслаў Лупаносаў працаваў у ГУБАЗіК зь ліпеня 2020 году, пасьля выбараў звольніўся і зьехаў з краіны. КГБ унёс Лупаносава ў «пералік асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці», ён прызнаны абвінавачаным у замаху на акт тэрарызму і ў несанкцыянаваным капіяваньні інфармацыі — яго вінавацяць у перадачы зьвестак ByPol.

Сьцяпан Пуціла — адзін з стваральнікаў тэлеграм-каналу NEXTA, ён унесены ў той самы сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці», супраць Пуцілы завялі крымінальныя справы паводле 10 артыкулаў. Улады Беларусі абʼявілі міждзяржаўны вышук Пуцілы. Заснавальнік NEXTA у 2020 годзе атрымаў міжнародную абарону, а ў 2021-м — статус палітычнага ўцекача ў Польшчы.

Што такое спэцыяльнае вядзеньне

Як тлумачаць улады, «спэцыяльнае вядзеньне — вядзеньне крымінальнай справы ў дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусі і ўхіляецца ад зьяўленьня ў орган, які вядзе крымінальны працэс». Гэта падрыхтоўка да нядаўна ўзаконеных у Беларусі завочных судоў над тымі, хто за мяжой.

Аляксандар Лукашэнка ў ліпені 2022 году падпісаў закон аб зьменах у Крымінальна-працэсуальным кодэксе, якія дазваляюць судзіць беларусаў за мяжой завочна.

27 верасьня стала вядома, хто ўваходзіць у першы сьпіс на завочны суд. Усіх іх улады лічаць адміністратарамі тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі». Гэта рэдактарка «экстрэмісцкага» ТГ-каналу «Каратели Беларуси» і ютуб-каналу «Дзікае паляванне» Яніна Сазановіч, супрацоўнік «Чорнай кнігі Беларусі» Даніла Багдановіч, стваральнік спартовага парталу by.tribuna.com і мэдыямэнэджар Дзьмітры Навоша, а таксама Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG