Паводле іх, мужчына забараніў ахове прадпрыемства прапускаць міліцыянтаў на аб’ект прадпрыемства. Як паведамляе «Вясна», пасьля гэтага яго затрымаў ГУБАЗіК.
Сілавікі пішуць, што мужчына ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а дома ў яго знайшлі зброю.
Belwooddoors — найбуйнейшая ў Беларусі вытворчая кампанія па выпуску міжпакаёвых дзьвярэй. Яе філіялы знаходзяцца ў Маскве, Астане, Алмаце і Нью-Ёрку.