Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся з Макеем: прыйшоў Лукашэнка і сям'я міністра ў няпоўным складзе. ФОТА

29 лістапада ў Менску ў Цэнтральным доме афіцэраў прайшло разьвітаньне зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем. Першым у пустую залю прыбыў Аляксандар Лукашэнка. На афіцыйных фота ў сямейным атачэньні не заваўжна старэйшага сына ад першага шлюбу Віталя.

Як паведамілі дзяржаўныя крыніцы, Уладзімер Макей раптоўна памёр у суботу, 26 лістапада, на 65-м годзе жыцьця. Паводле інфармацыі «Нашай нівы», Уладзімір Макей быў дома ў Драздах, калі здарыўся інфаркт. Нібыта ён не зьвярнуўся своечасова да мэдыкаў, бо не ўспрыняў свой стан усур’ёз. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтаму няма.

Пахаваньне Ўладзімера Макея заплянаванае на Ўсходніх могілках у Менску.


XS
SM
MD
LG