Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над экс-журналістам БТ Лукшам, яго жонкай і яшчэ 3 фігурантамі, якіх вінавацяць у дыскрэдытацыі Беларусі ў тэлесюжэтах


Дзьмітры Лукша з жонкай Палінай Палавінкай
Дзьмітры Лукша з жонкай Палінай Палавінкай

Справу разглядаюць ў Менскім гарадзкім судзе. Лукша працаваў няштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24».

Суд над былым вядоўцам тэлеканалу «Беларусь 1» Дзьмітрыем Лукшам, ягонай жонкай Палінай Палавінкай і відэаапэратарам Канстанцінам Міканоравым пачаўся 18 лістапада а 10.00, паведамляе «Вясна».

У справе праходзць таксама Анастасія і Дзяніс Яроўскія.

Іх вінавацяць ў «дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама «актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Працэс вядзе судзьдзя Натальля Бугук.

Дзьмітрыю і ягонай жонцы Паліне ставяць у віну ч. 1 арт. 342 КК («актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») і арт. 369-1 КК («дыскрэдытацыя Беларусі»).

Канстанціну Міканораву інкрымінуюць толькі арт. 369-1 КК.

Паводле вэрсіі абвінавачаньня, Лукша дзеля дыскрэдытацыі краіны з дапамогай апэратара вырабіў шэраг відэасюжэтаў, якія зьмяшчалі загадзя ілжывую інфармацыю:

«На яго ўказаньне жонка, хаваючы свой твар, назвалася грамадзянкай Сырыі, якая нібыта жыве ў стыхійным лягеры ў Беларусі. Яна агучыла загадзя падрыхтаваны тэкст зь непраўдзівымі зьвесткамі аб невыкананьні правоў мігрантаў, незадавальненьні іх базавых патрэбаў, дэфіцыце вады і ежы, пры гэтым Лукша пацьвердзіў, што асабіста назіраў гэтыя парушэньні».

«На відэа, зьнятым за мяжой, на якім дэманстраваўся дэфіцыт тавараў і валюты, Лукша наклаў свой закадравы голас, пры гэтым паведаміў, што ў сюжэце паказана сытуацыя ў Беларусі».

Лукша працаваў няштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24». Лукша, Палавінка і Яроўскі знаходзяцца пад вартай. Жонка Дзяніса Анастасія на суд не зьявілася.

Дзьмітрыя Лукшу затрымалі пасьля ператрусу ў кватэры сёлета ў Менску 11 сакавіка. Раней ён шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядоўцам праграмы «Зона X».

На момант затрыманьня Дзьмітры працаваў няштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24», падставай для затрыманьня стаў ягоны апошні сюжэт на канале.

Паліну Палавінку затрымалі 2 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG