Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканоміка Беларусі працягвае падзеньне. Белстат апублікаваў апошнюю інфармацыю па ВУП


Белстат Рэспублікі Беларусь
Белстат Рэспублікі Беларусь

Валавы ўнутраны прадукт у Беларусі ў студзені-кастрычніку скараціўся на 4,7% да аналягічнага леташняга пэрыяду, паведамляе Белстат. Месяцам раней падзеньне было на такім жа ўзроўні.

ВУП за дзесяць месяцаў гэтага года склаў 159 мільярдаў рублёў у бягучых цэнах.

Як нагадвае «Зеркало», прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на 2022 год быў заплянаваны рост ВУП на 2,9 працэнта. Аднак прагноз быў складзены да пачатку вайны ва Ўкраіне і новых санкцый супраць Менску з боку заходніх краінаў. Пры гэтым чыноўнікі яшчэ летась прагназавалі падзеньне ВУП, нягледзячы на абвешчаныя прагнозы па яго росьце.

У Міністэрстве эканомікі раней заяўлялі, што скарачэньне зьвязваюць зь перабудовай экспартных паставак і зрушэньнем тэрмінаў уборкі ўраджаю на 8-9 дзён. Рэальны сэктар, паводле ведамства, працягвае адаптавацца да існуючых умоваў, «што суправаджаецца „перакройваньнем“ дзелавых сувязяў і бізнэс-працэсаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG