Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA запусьціла да Месяца касьмічны карабель Orion


Звышцяжкая ракета-носьбіт SLS з караблём Orion. Архіўнае фота
Звышцяжкая ракета-носьбіт SLS з караблём Orion. Архіўнае фота

Раніцай 16 лістапада амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA запусьціла да Месяца звышцяжкую ракету-носьбіт SLS (Space Launch System) з караблём Orion.

Ракета стартавала з пляцоўкі касьмічнага цэнтру Кенэдзі ў Флорыдзе. Раней запуск некалькі разоў адкладалі праз тэхнічныя праблемы.

Запуск SLS і Orion ёсьць часткаю місіі Artemis 1. Карабель павінен зьдзейсьніць палёт да Месяца ў тэставым бесьпілётным рэжыме, правесьці некалькі тыдняў на яго арбіце і вярнуцца на Зямлю.

У 2024 годзе адбудзецца місія Artemis 2, у рамках якой чатыры астранаўты абляцяць Месяц. На 2025 год заплянаваная місія Artemis 3, падчас якой астранаўты высадзяцца на паверхню Месяца — упершыню за 50 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG