Пра пераклад піша сайт беларускіх дасьледаваньняў Thinktanks.by.
Падручнік Элісан Дылан Кібірыдж і Эндру Гамэра «Карпарацыйнае кіраваньне» (Alison Dillon Kibirige, Andrew Hamer. Corporate Governance: ICSA Publishing, 2019) — элемэнт сыстэмы падрыхтоўкі Брытанскага каралеўскага інстытуту карпарацыйнага кіраваньня, аднаго з сусьветных цэнтраў экспэртызы і падрыхтоўкі спэцыялістаў у гэтай галіне.
У падручніку разглядаюцца базавыя элемэнты сыстэмы карпарацыйнага кіраваньня ў Вялікай Брытаніі і іншых краінах, паказаная роля старшыні рады дырэктараў, карпарацыйнага сакратара, абавязкі і паўнамоцтвы дырэктараў, эфэктыўнасьць рады дырэктараў, пытаньні сацыяльнай адказнасьці ды іншыя базавыя праблемы кіраваньня карпарацыяй.
Уласны праект навучаньні ў галіне карпарацыйнага кіраваньня пачаў Сяргей Мазоль, кіраўнік Цэнтру карпарацыйнага кіраваньня і справаздачнасьці (Менск), вядомы беларускі эканаміст.
Поўны зьмест падручніка пад спасылкай.
Зьяўленьне перакладу пракамэнтаваў беларускі фінансавы аналітык Максім Адаскевіч.
«Мяне вельмі радуе, што існуе пераклад аднаго з найбольш вядомых падручнікаў карпарацыйнага кіраваньня на беларускую мову. Рэкамэндую ўсім, каму цікавая тэма і хто хоча палепшыць веды ў прафэсійнай лексыцы па-беларуску. Гэта выдатны праект, спадзяюся, зь цягам часу будзе зьяўляцца ўсё больш такіх якасных матэрыялаў аб эканоміцы і фінансах на беларускай мове».