Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне заявілі пра «больш за 3000 квадратных кілямэтраў вызваленых тэрыторый» на поўдні краіны


Украінскі сьцяг у вызваленым ад расейскіх воскаў Херсоне, 11 лістапада 2022 году
Украінскі сьцяг у вызваленым ад расейскіх воскаў Херсоне, 11 лістапада 2022 году

Па стане на 11 лістапада Ўзброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі ад расейскіх акупантаў каля трох тысяч квадратных кілямэтраў на поўдні Ўкраіны, заявіла кіраўніца прэс-цэнтру апэратыўнага камандаваньня «Поўдзень» Натальля Гумянюк у эфіры нацыянальнага тэлемаратону, піша «РБК-Україна».

Камандаваньню Сіл Абароны Ўкраіны вядома аб тым, што на гэтых тэрыторыях яшчэ застаюцца падразьдзяленьні войскаў РФ, якія «паспрабуюць, напэўна, стварыць дывэрсійныя мерапрыемствы».

«Праца па гэтым напрамку намі працягваецца. Таму мы не сьпяшаемся заяўляць аб вызваленьні тэрыторый. Хоць іх плошча павялічылася ўжо ў дзясяткі разоў. Калі папярэднія суткі мы гаварылі аб 260 квадратных кілямэтрах, то сёньня гэта больш за 3000 квадратных кілямэтраў вызваленых тэрыторый», — заявіла Натальля Гумянюк.

Таксама яна падкрэсьліла, што ўсё яшчэ ёсьць тэрыторыі, дзе могуць заставацца расейскія акупанты.

11 лістапада Ўкраіна вярнула кантроль над Херсонам, адзіным абласным цэнтрам, які расейцам удалося захапіць з 24 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG