Як вынікі прамежкавых выбараў у ЗША могуць паўплываць на палітыку Вашынгтона адносна Беларусі, прынамсі, на санкцыі і непрызнаньне Лукашэнкі? Ці можа гэта палітыка зьмяніцца ў пэрспэктыве, у выпадку перамогі рэспубліканцаў на выбарах 2024 году? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае прафэсар паліталёгіі Ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.