Пасьля вызваленьня гораду было знойдзенае пахаваньне каля 450 чалавек. Іх целы эксгумуюць. Паведамляецца, што сярод іх шмат цывільных, ёсьць жанчыны і дзеці. Украінскія ўлады кажуць, што гэта толькі адно пахаваньне, і могуць быць знойдзеныя іншыя.
«У XXI стагодзьдзі такія напады на мірнае насельніцтва неймаверныя і агідныя [...] Мы не павінны забывацца пра гэта. Мы выступаем за пакараньне ўсіх ваенных злачынцаў», – заявіў міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі.
Раней у інтэрвію агенцтву Reuters прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў сьвет і, у першую чаргу, ЗША «жорстка адрэагаваць» на ваенныя злачынствы і прызнаць Расею дзяржавай-тэрарыстам або дзяржавай-спонсарам тэрарызму.
- На стварэньні трыбуналу на ўзор Нюрнбэрскага працэсу над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі пасьля Другой сусьветнай вайны яшчэ ў сакавіку настойвалі былыя прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі Гордан Браўн і Джон Мейджар, а таксама шэраг іншых палітыкаў, навукоўцаў і юрыстаў.