Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такаеў падпісаў закон аб скарачэньні паўнамоцтваў прэзыдэнта Казахстану


Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў падпісаў шэраг законаў, якія абмяжоўваюць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.

Гэты пакет законаў прыняты па выніках рэфэрэндуму, які адбыўся ў чэрвені сёлета, аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у Канстытуцыю.

Папраўкі прадугледжваюць скарачэньне асобных паўнамоцтваў прэзыдэнта ў дачыненьні да мясцовых выканаўчых органаў улады (зараз прэзыдэнт зможа прызначаць кіраўнікоў гарадоў і рэгіёнаў толькі з ухвалы мясцовых дэпутатаў). Скарачаецца так званая «прэзыдэнцкая квота» ў парлямэнце, а таксама ўводзяцца асобныя абмежаваньні ў пэрыяд знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта.

Прэзыдэнту забаронена быць у палітычных партыях, а блізкім сваякам кіраўніка дзяржавы нельга займаць палітычныя і высокія дзяржаўныя пасады.

Акрамя таго, ад 1 студзеня 2023 г. у Казахстане пачне функцыянаваць Канстытуцыйны суд. Новыя законы замацоўваюць статус, паўнамоцтвы, гарантыі незалежнасьці ўпаўнаважанага ў правах чалавека. Таксама ўзмоцненая праваабарончая функцыя генэральнага пракурора.

  • Такаеў прапанаваў рэфармаваць Канстытуцыю краіны пасьля падаўленьня масавых пратэстаў у краіне. Яны пачаліся 2 студзеня – першапачаткова з патрабаваньнем зьніжэньня коштаў на паліва. Пасьля да іх дадаліся і палітычныя патрабаваньні. Папулярным лёзунгам стала патрабаваньне сыходу Назарбаева з улады. На фоне пратэстаў у шэрагу гарадоў, найперш у Алматы, пачаліся беспарадкі і пагромы з ужываньнем зброі. На просьбу Такаева ў краіну былі ўведзеныя войскі АДКБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG