Пра гэта паведамілі ў Пэнтагоне, адзначаючы, што дзьве ўстаноўкі будуць пастаўленыя бліжэйшым часам, яшчэ шэсьць — пазьней.
Прэс-сакратар Мінабароны ЗША Сабрына Сінгх на мінулым тыдні сказала, што ўкраінскія вайскоўцы неўзабаве завершаць працэс навучаньня карыстаньню сыстэмамі СПА NASAMS, пасьля чаго стане магчымай іх пастаўка ва Ўкраіну. Як сказаў кіраўнік Мінабароны ЗША Лойд Остын, чакаецца, што сыстэмы СПА NASAMS будуць пастаўленыя Ўкраіне на пачатку лістапада.
ЗША таксама плянуюць стварыць набор супрацьдзеяньня бесьпілётным авіяцыйным сыстэмам, уключаючы сыстэму VAMPIRE і іншыя радарныя сыстэмы.
Перасоўны зэнітна-ракетны комплекс NASAMS сярэдняй далёкасьці прызначаны для паражэньня паветраных цэляў на малых і сярэдніх вышынях у любых умовах надвор’я. Цяпер NASAMS выкарыстоўваюць 12 краін, у тым ліку ЗША, Нарвэгія, Фінляндыя, Гішпанія, Нідэрлянды, Аўстралія, Катар, Вугоршчына.