Напярэдадні ў тэлефоннай размове прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў прэзыдэнту Ўкраіны Уладзіміру Зяленскаму выдзеліць сродкі СПА.
ЗША адобрылі адпраўку Ўкраіне васьмі зэнітна-ракетных комплексаў NASAMS, два зь якіх павінны быць пастаўлены ў найбліжэйшы час, а яшчэ шэсьць — на працягу больш працяглага пэрыяду, паведамляе «Голас Амэрыкі».
ЗША далі Ўкраіне дапамогу ў сфэры бясьпекі на суму звыш 16,8 млрд даляраў з моманту ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і ўвялі шырокі спэктар эканамічных санкцый супраць Масквы ў сувязі зь яе дзеяньнямі ва Ўкраіне.