Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу «рэйкавага партызана», якому пры затрыманьні прастрэлілі калені, перадалі ў суд


Віталь Мельнік
Віталь Мельнік

40-гадовага Віталя Мельніка вінавацяць у тым, што ён падпаліў рэлейную шафу на чыгуначным пераходзе Навасады — Барысаў, чым вывеў з ладу сыстэму сыгналізацыі.

1 лістапада Генпракуратура накіравала справу Віталя Мельніка ў суд.

Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на ўпраўленьне ўзаемадзеяньня са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасьці нагляднага ведамства.

У ведамстве адзначылі, што «ў аўтамабілі і дома ў мужчыны знойдзена незарэгістраваная агнястрэльная зброя (пісталеты)». А ў сацсетках ён «неаднаразова публічна абражаў прэзідэнта Беларусі».

Віталю прад’яўленыя абвінавачваньні паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • Акт тэрарызму (ч.1 арт.289 КК);
  • Наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан чыгуначных шляхоў зносін у мэтах учыненьня акта тэрарызму (ч.4 арт.309 КК);
  • Абраза Лукашэнкі (ч.1 арт.368 КК);
  • Незаконныя набыцьцё і захоўваньне агнястрэльнай зброі, у тым ліку ўчыненыя паўторна (ч.2 і ч.3 арт.295 КК).

Доўгі час не было вядома, дзе знаходзіцца зьняволены. Паводле зьвестак праваабаронцаў, ён сядзіць у СІЗА на Валадарскага. Перасоўваецца на мыліцах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG