Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Херсонскай вобласьці акупацыйныя ўлады пашырылі зону вывазу мясцовых жыхароў, у тым ліку зь левага берага Дняпра


Зона вывазу жыхароў у Херсонскай вобласьці пашырана на 15 км ад Дняпра, у тым ліку і на левым беразе, – заявіў кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Ўладзімір Сальда. Паводле яго, Кіеў рыхтуецца нанесьці ракетны ўдар па плаціне Кахоўскай ГЭС, у выніку чаго можа быць прарваная плаціна.

Раней, 28 кастрычніка, расейскі кіраўнік анэксаванага Крыму Сяргей Аксёнаў заяўляў аб завяршэньні «работы па арганізацыі вывазу» жыхароў правабярэжжа Дняпра ў анэксаванай Херсонскай вобласьці на левы бераг і ў іншыя рэгіёны.

Украіна абвінавачвае Расею ў дэпартацыі сваіх грамадзян.

  • Аб пачатку перамяшчэньня жыхароў правабярэжжа Дняпра акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласьці абвясьцілі 18 кастрычніка. Прычына, паводле іх, наступленьне ўкраінскай арміі і абстрэлы з боку Ўкраіны. Аб магчымасьці здаць горад Херсон і ўсё правабярэжжа прадстаўнікі расейскіх уладаў наўпрост не казалі, аднак камандуючы расейскімі войскамі генэрал Сяргей Суравікін заявіў, што магчымыя «няпростыя рашэньні».
  • Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што расейскія войскі не зьбіраюцца адыходзіць з Херсону, а робяць інфармацыйную апэрацыю, каб Узброеныя сілы Ўкраіны перакінулі туды войскі зь іншых напрамкаў.
  • З Херсону зьехала расейская адміністрацыя, таксама былі вывезены некалькі помнікаў расейскім і савецкім дзеячам і нават упакаваныя там парэшткі князя Пацёмкіна-Таўрычнага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG