На старонцы МАК у сацыяльных сетках зьявілася відэа, прысьвечанае разьвіцьцю спартовай гімнастыкі. У яго ўвайшлі нарэзкі выступленьняў спартовак з Алімпійскіх гульняў з 1956 па 2008 гг.
У відэа, які піша «Трыбуна», зьявіліся гімнасткі:
- Мэльбурн-1956 — Агнеш Келеці (Вугоршчына)
- Мэхіка-1968 — Вера Часлаўска (Чэхаславаччына)
- Манрэаль-1976 — Надзя Камэнэчы (Румынія)
- Лос-Анджэлес-1984 — Мэры Лу Рэтан (ЗША)
- Барсэлёна-1992 — Лавінія Мілашавічы (Румынія)
- Атлянта-1996 — Лілія Падкапаева (Украіна)
- Атэны-2004 — Каталіна Понар (Румынія)
- Пэкін-2008 — Насьця Люкін (ЗША)
У роліку няма гімнастак, якія прадстаўлялі СССР, у тым ліку 4-разовай алімпійскай чэмпіёнкі Вольгі Корбут. Беларуска з Горадні ўпершыню ў гісторыі сусьветнай гімнастыкі выканала ўнікальны элемэнт «пятля Корбут».
Беларуска заваявала тры залатыя мэдалі на Алімпіядзе ў Мюнхэне-1972 і яшчэ адзін у Манрэале-1976. Таксама яна ўзяла па срэбным мэдалі на абедзьвюх названых Гульнях.
Цяпер «пятля Корбут» не выконваецца на афіцыйных спаборніцтвах, бо забаронена правіламі.