Новы парлямэнт. Хто ў яго ўвойдзе і чым ён будзе займацца. Кавалькова пра новую Каардынацыйную раду
Каардынацыйная рада зацьвердзіла рашэньне аб рэарганізацыі сваёй дзейнасьці. Яна стане беларускім протапарлямэнтам. Што гэта значыць, чым будзе займацца новая КР, хто ўвойдзе ў яе склад і па якім прынцыпе? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе расказала прадстаўніца прэзыдыюму КР Вольга Кавалькова.